10 снежня 2024 г. — 80 гадоў з часу заснавання дзяржаўнай установы «Кобрынскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» (1944)
Гісторыя станаўлення санітарнай службы Кобрынскага раёна сыходзіць у 1944 год, калі на падставе загада № 29 ад 10 снежня 1944 г. па Кобрынскаму раённаму аддзелу аховы здароўя і загада Брэсцкага абласнога аддзела аховы здароўя ад 7 снежня 1944 г. была створана Кобрынская санэпідстанцыя (СЭС). У той час СЭС вырашала такія задачы, як ліквідацыя санітарных наступстваў вайны і акупацыі, барацьба з сыпным тыфам, малярыяй, яшчурам, дыфтэрыяй і іншым хваробамі.
2024 год — 80 гадоў з часу заснавання ўстановы аховы здароўя «Кобрынская цэнтральная раённая бальніца» (1944)
Паводле некаторых звестак, ужо ў XVI ст. у г. Кобрыне існавала ўстанова накшалт бальніцы. Аднак першае ўпамінанне, якое датычыцца медыцыны, адносіцца да канца XVIII ст.: згодна з рэвізіяй 1792 г. у горадзе пражываў адзін лекар. У 1846 г. узнікла вайсковая часовая бальніца на 100 ложкаў. Першая гарадская бальніца на 15 ложкаў адкрыта ў 1856 г., у штаце было пяць медработнікаў.
27 лютага 2023 г. — 75 гадоў з часу стварэння Брэсцкага абласнога анкалагічнага дыспансера (1948)
Брэсцкі абласны анкалагічны дыспансер быў створаны рашэннем аблвыканкама 27 лютага 1948 г. Галоўным урачом назначаны Рыгор Аляксеевіч Сырнікаў. У штаце былі прадугледжаны 3,5 стаўкі ўрачоў, 2,5 стаўкі медсясцёр, 2 санітары, бухгалтар. З 1 сакавiка загадчыкам арганізацыйна-метадычнага кабінета стаў М. М. Скалькевіч, рэнтгенолагам — Я. Д. Бандарэнка.